Нацыянальны гістарычны музей у Менску прадставіў альбом «І рай і боль на Песеннай Зямлі». У выданні сабраныя выявы Беларусі – працы мастакоў 1920–1930-х гадоў.
Мясціны Заходняй Беларусі, якія ўвайшлі ў альбом, пералічыла ўкладальніца кнігі, навуковая супрацоўніца музею Наталля Мартынава:
– Там ёсць Шчорсы – гэта праца Драздовіча. Сяло Воўчына – гэта Ваўкавышчына, зараз ёсць, этнічныя тыпы – гэта Ліда, Пётр Сергіевіч. Пружаны, Нецеч – гэта каля Ліды, драўляныя помнікі. І адна выдатная – Шэрышава ёсць у Пружанскім раёне, там захавалася званіца ўніяцкай царквы. Гэта таксама памежжа. Азёры пад Гародняй, сінагога з Азёр ёсць. Сінагога, здаецца, гарадзенская ёсць. Сінагог у нас шмат. Па рэгіёнах менш. З музея Луцкевіча нам толькі частку перадалі.
Назва альбому «І рай і боль на Песеннай Зямлі» ўтворана ад радкоў верша Ларысы Геніюш «Сыну». Самое выданне каштоўнае тым, што дазваляе ацаніць, які базіс 100 гадоў таму ўкладаўся ў нацыянальную свядомасць беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя