Алесь Зарэмбюк: Патрэбныя праявы салідарнасці. Нас – большасць


Паказаць, што ніхто не забыты. Беларускі Дом у Варшаве зладзіў акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

Больш за 30 чалавек наведалі сядзібу арганізацыі, каб напісаць паштоўку зняволеным. Гаворыць старшыня Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк:

– Беларускаму грамадству сёння вельмі патрэбныя знакі салідарнасці, таму што толькі падчас праяваў салідарнасці, падчас акцый салідарнасці людзі разумеюць, што яны не адны такія, што нас такіх большасць. І такім чынам беларусы становяцца мацней, і могуць перамагчы гэты рэжым і дамагацца свабодных выбараў. Сярод тых, хто напісаў лісты палітвязням, былі як беларусы Варшавы, гэтак і палякі, расейцы і нават бразіліец.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя