Віктар Бабарыка ў Бабруйску сабраў шмат людзей на сваім пікеце


Увечары 15 чэрвеня патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка наведаў пікет па збору подпісаў у сваю падтрымку ў Бабруйску.

На сустрэчу з ім сабралося шмат выбаршчыкаў. Пікет доўжыўся каля 45 хвілінаў, прысутныя сустракалі і суправаджалі прамовы Віктара Бабарыкі апладысментамі.


Патэнцыйны кандыдат адказваў на пытанні выбаршчыкаў. Некаторыя глядзелі прамую трансляцыю Радыё Свабоды ў бары паблізу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Крыніца: “Верасень”