Да 25-годдзя «РГ». Леанід Лысакабылка: «Дзякуй, што ўсе 25 год вы з намі»


28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Прымаем віншаванні і цёплыя словы ад нашага чытача, намесніка старшыні маладзечанскай суполкі ўкраінцаў «Краяны» Леаніда Лысакабылкі.
– Маладзечанскае культурна-асветніцкае таварыства ўкраінцаў «Краяны» і я асабіста
віншуем калектыў «Рэгіянальнай газеты» з 25-годдзем. Усе гэтыя гады вы заўсёды былі з намі, асвятлялі ў сваёй газеце мерапрыемствы «Краянаў». Выказваем велізарную падзяку асабіста кіраўніку, Аляксандру Манцэвічу, і ўсяму калектыву. Асабліва хачу адзначыць Аксану Ярашонак, якая з любоўю асвятляе ўкраінскую тэматыку і жыццё нашай суполкі. Вялікі дзякуй ёй за гэта. Жадаю ўсяму калектыву
моцнага здароўя і вялікіх поспехаў у вашай няпростай працы.
Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», тэлефануйце ў рэдакцыю (8-0176) 53-78-06, пішыце на e-mail regionnews@rh.by або на адрас: 222310, г. Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 143, офіс 518, Мінская вобласць, Беларусь. А таксама посціце ў сацсетках з хэштэгам #РГ25!
Крыніца: Рэгіянальная Газета