Міхал Андрасюк: Лепш пісаць чым распавядаць пра літаратуру.


Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org ужо многія гады дае магчымасць усім, хто цікавіцца беларускім пісаным словам знайсці ў адным месцы неабходную публікацыю, кнігу ці навуковую працу. Тут можам таксама пазнаёміцца з беларускімі творцамі, што дакладаюць сваю цаглінку да будавання агульнага дому пад назвай беларуская літаратура. Сёлета Kamunikat.org вырашыў пашырыць сваю прапанову і пазнаёміць вас бліжэй з выбранымі беларускімі пісьменнікамі і іх поглядам на беларускую літаратуру.

Цыкль размоваў прысьвечаных беларускай літаратуры пачынае гутарка зь Міхалам Андрасюком — пісьменьнікам, журналістам, дзяячом беларускай меншасьці ў Польшчы, сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і ганаровым сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся Міхал Андрасюк пры самай польска беларускай мяжы ў вёсцы Войнаўка. Жыве на стала ў мястэчку Гайнаўка пры белавескай пушчы. Дэбютаваў як і большасць беларускіх літаратараў на Беласточчыне на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”. Працуе таксама журналістам у Беларускім Радыё Рацыя.

Шырэйшай публіцы ў Беларусі Міхал Андрасюк асацыюецца перадусім як лаўрэат другога месца ў леташняй літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. На Падляшшы ў 2011 годзе быў таксама адзначаны літаратурнай прэміяй прэзідэнта горада Беласток Імя Веслава Казанэцкага.

Піша па-польску і па-беларуску. У размове са Зьмітром Косьціным адкажа між іншым на пытаньне ці больш лічыць сябе польскім ці беларускім пісьменьнікам? Будзе таксама і пра іншае...


Кнігі Міхала Андрасюка знойдзеце тут.

Крыніца: Kamunikat.org
Зь Міхалам Андрасюком размаўляе Зьміцер Косьцін