Гарадзенскі гурт “Уяўляемыя людзі” да 34-годдзя Чарнобыльскай катастрофы зрабіў і прэзентаваў на Ютубе кліп песні “Мы ніколі не памром”.
Пра тое, як і дзе здымаўся кліп, распавядае лідар і вакаліст гурта Юры Дубовік: – Мы адмыслова выклалі яго ў сеціва да гэтай даты. Бо трагедыя, якая адбылася, падобная да сённяшняй. Людзі сёння напалоханыя, бо небяспека яна ў паветры, яна нябачная. І гэта палохае. Я памятаю ў дзяцінстве, калі была Чарнобыльская аварыя, ніхто нічога не ведаў пра гэтую радыяцыю, і ўсе баяліся. Зараз часы падобныя. Трагедыя Чарнобыля і маю сям’ю закранула. Тут усё асабістае выплюхнулася.
Юры Дубовік лічыць, што падчас падрыхтоўкі да выхада ў свет кліпа, вялікую дапамогу зрабілі гарадзенскія медыкі: – Здымаліся медыкі абласной лякарні, якія нам дапамаглі ўсім падчас здымак кліпа. Бо кліп здымаўся і на тэрыторыі бальніцы, і лекары ігралі, і іграў пацук. Пацук пасля таго, што з ім адбывалася ў кліпе, запэўню, застаўся жывы і здаровы.
Юры Дубовік лічыць, што кліп дапаможа не забыць тыя наступствы, якія прынесла ў Беларусь Чарнобыльская аварыя 1986 года.
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source. Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк