Фёдар Петрусевіч: Акумулятарны завод пабудаваны незаконна


Затрыманні актывістаў і буйныя штрафы могуць выклікаць яшчэ большую хвалю пратэстаў.

У гэтым перакананы адзін з першых удзельнікаў штотыднёвых акцый, прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Фёдар Петрусевіч.

Ён адзначыў, што акумулятарны завод пабудаваны незаконна, таму шкоднай вытворчасці быць не павінна:

– Я заўжды гаварыў, што гэта палітыка. У 2018 годзе актывісты казалі, крычалі: „Мы не будзем, гэта палітыка. Не трэба прымаць удзел у выбарах і нічога не трэба рабіць”. Я гаварыў, што гэта парушэнне законадаўства, гэта палітыка, не мэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў – гэта палітыка.

Ён перакананы, што з кожным разам на вуліцы Берасця будзе выходзіць усё больш людзей. Гэта звязана з тым, што ўлады не чуюць жыхароў рэгіёна і не клапоцяцца пра іх жыццё і здароўе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя