Як „дзеці Чарнобыля” адкрывалі свой новы сусвет


Пасля аварыі на ЧАЭС пачаліся дабрачынныя праграмы па арганізацыі шматлікіх аздараўленчых паездак для „чарнобыльскіх дзяцей”. Такія паездкі сталі для іх акном у іншы сусвет.

Матывацыю замежных сем’яў падчас анлайн-сустрэчы „Пакаленне „Ч” пракаментавала ўдзельніца гуманітарных праграм для „чарнобыльскіх дзяцей” Марына Штрахава:

– Я запытвалася ў іх: „Навошта вам усё гэта?”. Іх матывацыяй было тое, што гэта іх унёсак у падтрымку і развіццё дзяцей з нашай краіны з аднаго боку, з іншага боку для іх гэта таксама была магчымасць паказаць унутры сям’і, як можна падтрымліваць іншых.

Праз 34 гады пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Беларусь працягвае адраджаць пацярпелыя тэрыторыі і не спыняе шматгадовага аздараўлення дзяцей за межамі краіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя