Каронавірус як „фігавы лісток” маніпуляцый на выбарах


Каранцін тэарэтычна можа быць уведзены падчас перадвыбарчай агітацыі і выкарыстаны ўладамі Беларусі на сваю карысць.

Прыклад падзеяў перад сёлетнімі выбарамі ў Польшчы падчас анлайн-сустрэчы”Сюрпрызы выбарчай кампаніі” прывёў палітолаг Максім Руст:

– Кандыдаты былі зарэгістраваныя, кандыдат ад улады цяперашні прэзідэнт Польшчы. Былі іншыя кандыдаты, але калі ўвялі гэты каранцін, то ва ўладаў з’явілася больш магчымасцяў маніпуляваць грамадскай думкай. Улады нават дэмакратычных краінаў у Еўразвязе разумее, што гэтую сітуацыю можна будзе выкарыстаць.

Відавочна, што польскі сцэнар можа быць выкарыстаны ў Беларусі, паколькі на афіцыйным узроўні прызнаная мажлівасць прыходу новай хвалі захворванняў на каронавірус у краіне.

Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя