Як жывуць «азотаўцы» пасьля звальненьня


Каля 30 чалавек звольнілі з «Гродна Азоту» пасьля пачатку нацыянальнага страйку летась 26 кастрычніка.

Частка зь іх (13 чалавек) паспрабавалі праз суд вярнуцца на працу, але няўдала. Пагаварылі са звольненымі работнікамі пра суд і жыцьцё пасьля «Азоту».

Сяргея Шэлеста і Андрэя Пагярылу звольнілі за прагулы — так кіраўніцтва прадпрыемства расцаніла іхнія 10 сутак у ІЧУ. Пад арышт яны трапілі за тое, што вывесілі на тэлевежы ў Горадні бел-чырвона-белы сьцяг у ноч на 28 верасьня пасьля разагнанага мітынгу.

Аляксея Сідара таксама звольнілі за прагул, калі ён адмовіўся працаваць у загазаваным цэху, а назаўтра захварэў.

Суд (падчас працэсу замянілі судзьдзю) адмовіў у аднаўленьні на працы ўсім 13 «азотаўцам», якія падавалі пазоў.




Крыніца: Радыё Свабода