У «Беларускай турэмнай літаратуры» папаўненне!


Зборнік дакументаў «БЯЗРОДНЫ КАСМАПАЛІТ» Кім Хадзееў ды іншыя»

Падобнае навукова-папулярнае выданне ўпершыню выйшла ў серыі БТЛ! Яе ўкладальнік даследчык Уладзімір Валодзін апісвае крымінальныя справы 1951 і 1962 гг., па якіх праходзіў мінскі дысідэнт Кім Хадзееў, на падставе знойдзеных у архівах дакументаў.

29 траўня
, а 19:00 адбудзецца АНЛАЙН-прэзентацыя выдання ў на платформе ZOOM.

Каб далучыцца:

1. Спампуй Zoom на свой тэлефон ці кампутар

2. Напішы на viasna96@gmail.com, пакінуўшы свае кантакты для зваротнай сувязі і атрымай спасылку для ўваходу.

У мерапрыемстве возьмуць удзел гісторык і ўкладальнік Уладзімір Валодзін, праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі, паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў, журналіст і публіцыст Сяргей Ваганаў.

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Крыніца: ПЦ