Творчая кухня з Настай Кудасавай


17 лютага адбыўся эфір з паэткай Настай Кудасавай. Паразмаўлялі пра яе новую кнігу "Вясна, вуснам цесна", прэмію Міхася Стральцова, абмеркавалі, ці складана вывучаць удмурцкую мову і як пісаць вершы ў перыяд грамадска-палітычнага крызісу. Таксама паэтка прачытала некалькі вершаў і адказала на пытанні гледачоў.

Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” і на Youtube.

“Творчая кухня”
– сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.




Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр