Ці здольная ААН паўплываць на сітуацыю ў Беларусі?


Па стане на 15 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 246 чалавек. Але суды над удзельнікамі акцый пратэсту працягваюцца, распачынаюцца ўсё новыя крымінальныя справы, і тое, што гэта лічба павялічыцца, практычна не выклікае сумневаў.

У той жа час становяцца вядомымі ўсё новыя факты збіцця і катавання затрыманых, узмацняецца ціск на журналістаў і праваабаронцаў.

Як у ААН ацэньваюць сённяшнюю сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі? Які лёс скаргаў, што накіроўвалі беларусы ў Камітэт па правах чалавека ААН? Ці ёсць у ААН магчымасці ўплыву на беларускія ўлады?  На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае спецдакладчык ААН па Беларусі Анаіс Марын.




Крыніца: Еўрарадыё