9 лютага пачаўся суд над журналісткамі Андрэевай і Чульцовай. Працяг праз тыдзень


Журналісткі за кратамі з 15 лістапада 2020 году. Іх вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

9 лютага
ў Менску пачаўся суд над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай.

    Іх вінавацяць паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
    Дзяўчат затрымалі ў адным з дамоў на «плошчы Пераменаў», калі яны вялі жывую трансьляцыю разгону мітынгу ў памяць аб загінулым Раману Бандарэнку.
    Ім пагражае да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня.




Крыніца: Радыё Свабода