Пандэміі ў люстэрку гісторыі нашых вёсак


Хто часцей паміраў падчас жахлівых эпідэмій, што напаткалі Гарадзеншчыну ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя? Тады ў некаторых селішчах насельніцтва скарацілася на траціну.

На прыкладзе роднай вёскі Бершты, распавядае гісторык Сяргей Токць:

– Спецыфіка гэтай эпідэміі заключаецца ў тым, што асабліва ўзрасла смяротнасць людзей, якія прадстаўлялі пакаленне ад сарака гадоў да шасцідзесяці. У тыя часы, дарэчы, старасць лічылася, што пачынаецца з 60-ці гадоў. А ад 40 да 60 – гэта былі людзі, якія стваралі аснову вясковай супольнасці. Гаспадары, на плячах якіх ляжала адказнасць за жыццё іх сем’яў і вясковай супольнасці.

Лекцыя гісторыка Сяргея Токця прагучала ў анлайн-праекце “Можаш – застанься дома” Цэнтра гарадскога жыцця ў Гародні. У ім падчас сённяшняй эпідэміі кітайскага каронавіруса гарадзенскія гісторыкі распавядаюць пра гісторыю Беларусі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя