Што рабіць з «прыдворнымі» артыстамі, якія «пераабуліся»


Яны доўгі час належылі да тых, каго песцілі беларускія ўлады, і тое было наўзаем. Але вясна і лета 2020 года змянілі іх пазіцыю, і цяпер яны разам з пратэстоўцамі.

Іх затрымліваюць і звальняюць "на агульных падставах". Як ставіцца да гэтага?

Адны вітаюць артыстаў, якія "пераабуліся", у шэрагах пратэстоўцаў. Іншыя лічаць прыстасаванцамі. Разважаем на гэтую складаную тэму з лідарам Беларускага фонда культурнай салідарнасці Сяргеем Будкіным і акторам "Свабоднага тэатра" Аляксеем Сапрыкіным.




Крыніца: Еўрарадыё