Польскія і беларускія акторы разам прачыталі „Пана Тадэвуша”


 „Пан Тадэвуш” на 8 галасоў. Прайшлі супольныя польска-беларускія анлайн чытанні выдатнага твора Адама Міцкевіча.

Чатыры акторкі з беластоцкага драматычнага тэатра чыталі на мове арыгіналу, чацвёра актораў з Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы па-беларуску.

Рэжысёр анлайн-чытанняў - Алена Ганум. Такое своеасаблівае спатканне з менскімі акторамі, гэта не толькі вымушаная мера з-за каронавірусу, але таксама надзея на супрацоўніцтва, кажа намеснік дырэктар беластоцкага тэатру Мартына Занеўская:

– Эпідэміялагічная сітуацыя паўплывала на тое, што гэта супраца стала прасцейшай, бо не трэба перамяшчацца, не трэба ехаць у Менск, акторы з Менску ў Беласток. З гледзішча рэжым працы абодвух тэатраў гэта было б складана. Гэта чытанне будзе такім уступам да іншага праекту, рэалізацыя якога ў планах. Неўзабаве мы зможам запрасіць слухачоў на чарговыя сумесныя польска-беларускія мерапрыемствы ў трохі іншага характару.

Сумесная чытка беларускіх і польскіх актораў прайшла ў анлайн-фармаце. З польскага боку яе прымеркавалі да Дня грамадскага тэатру, які ў Польшчы адзначылі 16 траўня, з беларускага боку яе праводзілі ў рамках святкавання 100-гадовага юбілею купалаўскага тэатру.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя