«Прыйшоў час татальнай зачысткі». Дашкевіч выйшаў пасьля 15 сутак арышту


Прадпрымальніка і актывіста Зьмітра Дашкевіча вызвалілі сёньня зь ІЧУ Менскага раёну, дзе ён адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Дашкевіча затрымалі 15 студзеня ў Курапатах, дзе ён цягам двух з паловай гадоў штопятніцу трымае варту каля рэстарацыі «Поедем Поедим».

Зьміцер Дашкевіч
стаіць у Курапацкай варце больш за два гады кожную пятніцу. Летась у лістападзе ён ужо быў пакараны арыштам на 15 сутак.




Крыніца: Радыё Свабода