«(Не)забытыя ахвяры вайны»


«(Не)забытыя ахвяры вайны». Беларускі архіў вуснай гісторыі і Гістарычная майстэрня прэзентавалі дапаможнік для школьнікаў і настаўнікаў.

Распавядае аўтар уступу да яго гісторык Сяргей Новікаў:

– Вось гэты ўнікальны дапаможнік для настаўнікаў, выкладчыкаў, але самае галоўнае – гэта школьнікі. Мы павінны даведвацца як мага больш пра праўду вайны, пра тое, што паспрабавалі зрабіць аўтары гэтага цудоўнага выдання. Мы павінны часцей казаць пра тых, каго доўгі час забывалі, расказваць аб забытых ці невядомых эпізодах ваеннага мінулага, расказваць пра людзей, пра іх жахлівыя трагедыі, пра свята памяці.

Дапаможнік «(Не)забытыя ахвяры вайны» прапануе па-новаму паглядзець на падзеі Другой сусветнай вайны, якія істотна паўплывалі на беларускае грамадства. Зірнуць на гэта вачыма людзей, на чыю долю выпалі страшныя выпрабаванні.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя