Суды на Берасцейшчыне


На Берасцейшчыне працягваецца судовы канвеер па крымінальных справах.

Падсуднымі становяцца шэраговыя жыхары Берасцейскай вобласці, якія да прэзідэнцкай кампаніі не мелі ніякага дачынення да палітычнага жыцця рэгіёну:

– Сілавікам да аналізу часцей за ўсё трапляюць мясцовыя чаты ды каналы ў мэсанджарах. Апошні прыклад – два гады хатняй хіміі за нібыта абразу прадстаўніка ўлады. Пакаранне вынесена Аляксандру Глазырыну. Яго абвінавацілі згодна артыкула 369 Крымінальнага кодэкса. Гаворка ішла пра адно з паведамленняў, якое жыхар Берасцейскай вобласці пакінуў у тэлеграм-канале “Брест 97%”.


Таксама ў горадзе Бяроза судзілі яшчэ аднаго жыхара Берасцейшчыны – Вадзіма Сычыка. 10 жніўня ён з нібыта з „хуліганскіх намераў наўмысна адзін раз кінуў неўстаноўленым прадметам і знішчыў бакавое шкло аўтобуса маркі МАЗ, які рухаўся па вуліцы Леніна ў Бярозе”. За такі ўчынак можа быць да трох гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым маёмасная шкода аўтобуснаму парку склала толькі 270 рублёў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя