Алег Трусаў: Яго адыход – вялікая страта для нашай культуры


На 92 годзе жыцця памёр прафесар, гісторык Леанід Лыч, даўні сябра ТБМ, кіраўнік тапанімічнай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 1992-1996 гадоў.

Пасля сябе пакінуў багатую публіцыстычную і навуковую спадчыну. Пра яго кажа археолаг, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання – Алег Трусаў:

– Ён адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы, ён быў у кіраўніцтве ТБМ шмат гадоў, Радзе ТБМ. Актыўна падтрымліваў і Гілевіча, і Бураўкіна, і іншых кіраўнікоў ТБМ. Актыўна выступаў на розных культурніцкіх акцыях. Гэты чалавек быў вельмі значны для нашай культуры адраджэння. Вядома, што яго адыход – гэта вялікая страта для нашай культуры.

Апошнія дзесяцігоддзі шмат публікацый Леанід Лыч прысвяціў абароне беларускай мовы і культуры.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя