Новы выпуск праграмы «Кантэкст». Госць — Андрэй Хадановіч


ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.


У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту"  Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з паэтам, перакладчыкам, аўтарам і выканаўцам песень, культурніцкім арганізатарам Андрэем Хадановічам.

Будзьце ў "Кантэксце" і далучайцеся да нашага каналу!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў