Валерый Цапкала наведаў Гародню і Ліду


Яшчэ адзін прэтэндэнт на кандыдацтва ў прэзідэнты краіны, Валерый Цапкала, з’явіўся ў Гародні.

На яго сустрэчу з ініцыятыўнай групай быў дапушчаны назіральнік, праваабаронца „Беларускага Хельсінкскага камітэту” Раман Юргель.

Усе сябры ініцыятыўнай групы атрымалі пасведчанні, пасля чаго для іх было праведзена навучанне па зборы подпісаў. Кажа праваабаронца:

– Прэтэндэнтам ён мне падаўся адкрытым, камунікабельным чалавекам. Яго каманда – гэта маладыя людзі, якія будуць зараз збіраць подпісы і выконваць усе пастановы і выбарчае заканадаўства Беларусі. Сёння адбыўся трэнінг для членаў ініцыятыўнай групы. Больш за 50 чалавек прыйшло на гэтую сустрэчу. Таксама сёння ў іх была сустрэча і ў Лідзе.

У цэнтры горада будзе дзейнічаць штаб-кватэра ініцыятыўнай групы Цапкалы.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя