Мікалай Статкевіч: Бабарыка гатовы быць спойлерам


Паводле лідара партыі “Народная грамада” Мікалая Статкевіча, у выніку будуць зарэгістраваныя толькі тыя прэтэндэнты ў кандыдаты, якія выканаюць дзве ўмовы: прызнаюць перамогу Лукашэнкі і не паклічуць людзей на плошчу пры фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

І ўжо пачаліся публічныя гарантыі, кажа Мікалай Статкевіч:

– Яны гатовыя выканаць усе ўмовы ўлады. Напрыклад, спадар Бабарыка заявіў, што ў нас няма масавых фальсіфікацый народнага волявыяўлення. Калі фальсіфікацый няма, то значыць ён ужо гатовы прызнаць перамогу Лукашэнкі. Гэта сігнал, што ён гатовы выканаць гэтыя дзве ўмовы.

Мікалай Статкевіч лічыць заяву Бабарыкі вельмі дзіўнай. Па яго меркаванні, Віктар Бабарыка гатовы быць спойлерам.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя