Новы выпуск праграмы «Кантэкст». Госць — Уладзімір Някляеў


ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.


У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць з вядомым паэтам і палітыкам, празаікам і драматургам, аўтарам тэкстаў да песень і перакладчыкам Уладзімірам Някляевым.

Будзьце ў "Кантэксце"!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў