Год з новай дырэктаркай Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку


Магдалена Лотыш – адна з маладзейшых дырэктараў на такой пасадзе на Падляшшы.

Хаця яна супрацоўнічала з ГЦК шмат гадоў, праца дырэктаркай прынесла новыя выклікі і крыху змяніла культурнае аблічча гміны. На працягу года прайшоў шэраг новых ініцыятываў, у тым ліку і дабрачынныя акцыі, якія дапамаглі жыхарам у складаных жыццёвых сітуацыях.

– Па-мойму, сучасны Дом культуры – гэта не толькі арганізацыя мастацкіх заняткаў, музычных ці танцаў, а гэта каардынаванне сумесных спраў, гэта нейкі цэнтр усяго гэтага. І больш за ўсё мы павінны ініцыяваць і падтрымліваць усе дзеянні. І гэта часам не істотна – мы арганізатары ці не. Гэта не важна.

У суботу (16.05) на TVP1 у 12:30 можна будзе паглядзець дакументальную стужку „Сапраўдны герой”, героямі якой будуць працаўнікі Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя