Клінаў: для нас сёння вельмі важна захаваць незалежнасць Беларусі


У эфіры Еўрарадыё — архітэктар, мастак, літаратар Артур Клінаў.

Здаўна беларусы марылі пра сваю дзяржаву. Каб такім чынам замацаваць за сабой сваю тэрыторыю. На якой беларуская нацыя можа будаваць такую краіну, якая б адпавядала спрадвечным марам і памкненням яе прадстаўнікоў.

Пра тое, як з нацыі “партызанаў” нам нарэшце ператварыцца ў нацыю, якая здольная абараніць сваю тэрыторыю, і якую ролю ў гэтай задачы адыгрываюць свая мова, культура і гісторыя, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Артурам Клінавым.




Крыніца: Еўрарадыё