Зміцер Вайцюшкевіч выступіў на “Мове Нанова” ў Гародні


Знакаміты беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч выступіў перад слухачамі курсаў “Мова Нанова – Гародня”.

Гэтым разам курсы былі накіраваны на дзетак, і таму Зміцер выконваў у асноўным дзіцячыя й калядныя песні.

Пра выступ музыкі распавядаюць гарадзенцы – слухачы курсаў
:

– Ужо не першы раз на канцэрце Змітра Вайцюшкевіча. Таксама ездзілі ў Вайцюшкі да яго. Таму мы такія фанаты. І мы пачулі шмат знаёмых песень. Спадабалася такая дамашняя атрмасфера. – Як сапраўдны калядны цуд! Занятак таксама быў цудоўны. Я не ведала, каляжанка мяне запрасіла на такі файны канцэрт. Напісала ліст да Зюзі, будзем чакаць, што ён адпіша ёй. – Тут заўсёды проста і прыемна. Адпачываеш душой, успамінаеш дзяцінства.

Курсы “Мова Нанова – дзеткам” сталі заключнымі курсамі ў 2020-м годзе. Наступныя курсы “Мова Нанова – Гародня” распачнуцца ўжо ў наступным годзе, і хто стане першым іх госцем – пакуль трымаецца ў таямніцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Сяргея Апановіча

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя