Беларускамоўнаму выкладчыку фізыкі ГДУ не працягнулі кантракт


Валянцін Аскірка 20 гадоў выкладаў фізыку ў Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце.

Гэтым летам ён разам зь яшчэ сямю выкладчыкамі падпісаў заклік да галіновага абласнога прафсаюзу з патрабаваньнем прызнаць факт фальсыфікацыі выбараў і спыніць гвалт.

Пазьней Аскірку не працягнулі кантракт і нават забаранілі ўваходзіць у будынак унівэрсытэту.

Крыніца: Радыё Свабода