Сёньня можна паглядзець онлайн вялікі канцэрт «Вольнага хору», які прэзэнтуе альбом «Годныя песьні». «Вольны хор» зьявіўся ў жніўні 2020 году, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, – гэта аб’яднаньне музыкаў, для якіх сьпевы і песьні гэта сродак выказваньня сваёй пазыцыі. Усе творы ў альбоме гучаць зьмешаным хорам a cappella.
«Вольны хор» сьпяваў гімн «Магутны Божа» ў двары, дзе загінуў Раман Бандарэнка, на мэмарыяле «Яма». У альбом «Годныя песьні» ўвайшлі песьні і гімны беларускіх аўтараў. Хор прысьвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.
Крыніца: Радыё Свабода