«Вольны хор» заспяваў гімн «Магутны Божа» на мемарыяле «Яма»


Беларускі "Вольны хор" правёў акцыю да Міжнароднага дня памяці ахвяраў генацыду, які адзначаецца 9 снежня.

На мемарыяле "Яма" хор праспяваў гімн-малітву "Магутны Божа" аб усіх без віны забітых і рэпрэсаваных.

Пры гэтым спевакі трымалі ў руках расцяжку з надпісам "Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Артыкул 127. Генацыд".

Мемарыял "Яма" створаны ў памяць пра ахвяраў габрэйскага гета Мінска — самага вялікага на тэрыторыі СССР: у ім было каля 100 тысяч чалавек. Большасць іх загінулі ў Халакосце.




Крыніца: Еўрарадыё