Акцёр "Беларускага Свабоднага тэатра" Аляксей Сапрыкін асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Ён быў затрыманы ў нядзелю, 6 снежня, калі ў Мінску праходзілі раённыя маршы. З таго часу Сапрыкін чакаў прысуду.
На відэа — зварот, які Аляксей Сапрыкін запісаў пасля жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў.
Крыніца: Еўрарадыё