Паэт і музыка Уладзь Лянкевіч асуджаны на 15 сутак арышту


Паэт, музыка гуртоў Partyzanski praspekt і luty sakavik Уладзь Лянкевіч асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Такое рашэнне 7 снежня вынес суддзя Кастрычнікага суда сталіцы Аляксандр Рудэнка. Ён прызнаў паэта і музыку вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" і ў "непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы".

Лянкевіча затрымалі 6 снежня падчас чарговай пратэстнай акцыі ў Мінску. Гэта яго другое затрыманне ў "пратэстным сезоне", у верасні ён адбыў 6 сутак адміністрацыйнага арышту.

Уладзь Лянкевіч
быў госцем праграмы "Ідэя Х" на Еўрарадыё.






Крыніца: Еўрарадыё