Новы выпуск праграмы "Кантэкст". Госць — Ілля Сін


ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст".

У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць з празаікам, перформерам Іллём Сінам.


Будзьце ў "Кантэксце"!
Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў