Жаночы паэтычны марш


З канца жніўня жанчыны ладзяць акцыі пратэсту на вуліцах Мінска.

Беларусы памятаюць шматтысячныя маршы па суботах, ланцугі салідарнасці, прагулкі з парасонамі, дэмаршы, счэпкі, разгоны і пасткі, у якіх пабывалі жанчыны.

Увесь свет захапляецца беларускамі - таленавітымі і смелымі палітыкамі, журналісткамі, юрысткамі, музыкамі, грамадскімі дзяячкамі.

Беларускія паэткі таксама не застаюцца убаку. Яны пішуць тэксты, расказваюць свету пра тую трагедыю, якая адбываецца ў нас дома, праз дадзены талент слова фіксуюць усё, што адбываецца з кожнай і кожным з нас - і што не павінна быць забыта.

Сваімі вершамі сёння ўвечары падзеляцца Крысціна Бандурына, Дар'я Бялькевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Вальжына Морт, Юля Цімафеева.

Беларускі пратэст - крэатыўны і разнастайны, у яго шмат абліччаў, шмат фарматаў.

Далучайцеся да жаночага паэтычнага анлайн-маршу!




Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр