На «Творчай кухні» з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам


Сёння на нашай "Творчай кухні" паэт, перакладчык і музыка Андрэй Хадановіч! Ён прачытае свае вершы і перкалады, праспявае некалькі песень, распавядзе пра выступы на дваровых канцэртах і падзеліцца творчымі планамі.

Пагаворым таксама пра тое, ці прыносяць нашыя няпростыя часы паэтычнае натхненне. Падчас эфіру можна будзе задаць пытанні ў каментарах.

“Творчая кухня”
– сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.




Крыніца: Еўрарадыё