З якіх караблёў складаўся рачны нёманскі флот у міжваенныя часы існавання Другой Рэчы Паспалітай? Куды можна было дабрацца па Нёмане?
Распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:
– Старыя параходы “Русалка”, “Султан”, “Баярыня” атрымалі польскія патрыятычныя назвы і паспяхова плавалі па Нёмане. Вось, напрыклад, два самыя знакамітыя нёманскія параходы – адзін з іх называўся “Ягайла”, а другі называўся “Ядзвіга”. Дарэчы, параходы гэтыя да 60-х гадоў служылі гарадзенцам спраўна. У савецкі час “Ягайла” быў перайменаваны ў “Пушкіна”, а “Ядзвіга” была перайменаваная ў “Восьмае сакавіка”. Па гендэрным прызнаку, можна сказаць.
Лекцыя Андрэя Вашкевіча “Суднаходства Беларусі як субкультура” была арганізаваная гарадзенскім Цэнтрам гарадскога жыцця і прайшла ў рэжыме анлайн пад дэвізам „Можаш – застанься дома!”
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя