Расейскі гурт „Каста” выпусціў кліп пра Беларусь?


Расейскі хіп-хоп-гурт „Каста” выпусціў жорсткі кліп на трэк „Выходзь гуляць”.


Сюжэт роліка вельмі падобны да таго, што адбываецца ў Беларусі. Трэк „Выходзь гуляць” не новы – гурт выпусціў яго яшчэ на пачатку 2020 года. Але менавіта цяпер назва песні для беларусаў гучыць як ніколі сімвалічна.

Кліп распавядае гісторыю сілавіка, які катуе на службе затрыманых, а пазней за сямейным сталом заўважае на руках кроў, якая не змываецца вадой. У роліку шмат сцэн гвалту.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя