Гурт Inomarki заспяваў Radiohead па-беларуску


Ва ўмовах самаізаляцыі музыкі вырашылі працягнуць серыю беларускамоўных кавераў на сусветныя хіты, які распачалі з кавера на песьню Брайана Адамса.

На гэты раз гурт абраў адзін з галоўных хітоў Radiohead - Creep. Песьню прапанаваў вакаліст гурта, Зміцер Шампанаў:

“Radiohead моцна паўплывалі на мяне ў падлеткавы перыяд, калі я пачынаў развівацца як выканаўца і вакаліст. Менавіта Creep блізкая мне ня толькі па духу і настроі, яна дае прастор для раскрыцця майго голасу. Па шчырасці, сярод удзельнікаў нашага гурта я яшчэ не самы адданы прыхільнік Radiohead. Таму, не выпадкова, што мы выконваем арыгінальную версію ці не на кожным выступе”.


Будзьма Беларусамі!


Крыніца: Будзьма Беларусамі!