У Санкт-Пецярбургу выпусьцілі фільм «Як змагаюцца за Беларусь у Расеі?»


Актывісты з расейскага Санкт-Пецярбургу з @openrussia_team на знак салідарнасьці зь беларускім народам выпусьцілі фільм пра беларускія пратэсты.

Героі фільму — беларусы, якія вымушана пераехалі ў Санкт-Пецярбург, а таксама прадстаўнікі беларускага зямляцтва.

Кожны з герояў расказаў пра свой боль і асабістую «гісторыю супрацьстаяньня з азьвярэлай сілавой машынай».

Яны разважаюць, што адбываецца зь Беларусьсю цяпер і што будзе далей, пра што думаюць і ў што вераць яе грамадзяне, як грамадзтва ўспрымае Аляксандра Лукашэнку, чаму дзяржаўная прапаганда не працуе і ці сапраўды настаў час пераменаў.

Фільм доўжыцца 54 хвіліны.




Крыніца: Радыё Свабода