Журналістка Журналістка «Белсата» — абвінавачаная па справе аб масавых беспарадках


Журналістку тэлеканала "Белсат" Кацярыну Андрэеву вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).Абвінавачанне было выстаўленае ёй сёння, 20 лістапада, паведамляе "Белсат".

Мерай стрымання дзяўчыне прызначылі арышта на два месяцы — гэта значыць, да 20 студзеня 2021 года.

Паведамляецца, што Андрэева не прызнае сваю віну і цалкам адмаўляецца ад дачы паказанняў. Сёння яе мусяць перавесці ў СІЗА Жодзіна.

Зранку 20 лістапада па месцы прапіскі Кацярыны, у яе сваякоў, адбыўся ператрус, аднак там нічога не знайшлі і не канфіскавалі. У пратаколе пазначана, што "прыладаў і сродкаў здзяйснення злачынства, прадметаў і дакументаў, якія маюць дачыненне да крымінальнай справы, не выяўлена".

Андрэеву затрымалі 15 лістапада каля "Плошчы Перамен". Міліцыянты заявілі, што яна прымала ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Сама дзяўчына ў судзе распавяла, што была ў кватэры, дзе выламалі дзверы і забеглі 10 спецназаўцаў. Журналістку асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту.






Крыніца: Еўрарадыё