«Медыя-Палессе» аштрафавалі за артыкул пра каронавірус


„Інтэрнэт-выданне «Медыя-Палессе» нанесла шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь” – такім стала рашэнне суда Лунінецкага раёна Берасцейскай вобласці ў дачыненні да «МП компані».

Да адказнасці інфармацыйны рэсурс быў прыцягнуты згода часткі 3-1 артыкула 22.9 і пакараны штрафам 120 базавых велічыняў, — распавёў дырэктар Максім Гарда:

– Гэта, у прынцыпе, стандартная палітыка дзяржавы. Яна так дзейнічае ў адносінах да бізнесу. Мы не з’яўляемся на 100% бізнесам, таму што мы маем больш сацыяльнай нагрузкі, маем сацыяльныя мэты. У любым выпадку, фінансавыя штрафы – гэта непрыемна, таму што людзі атрымоўваюць заробкі і так далей. Агулам, гэта адзін з метадаў для таго, каб прадэманстраваць, хто гаспадар.

У рашэнні суда таксама было пазначана, што артыкул «спрыяў нагнятанню сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, стварэнню панічных настрояў і вёў да масавага дэзінфармавання насельніцтва». «МП компані» не згодная з пастановай і будзе абскарджваць яе ў вышэйшай інстанцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя