«Свабодны тэатр» атрымаў прэмію Магніцкага ў галіне правоў чалавека


Беларускі Свабодны тэатр ўзнагароджаны прэміяй Магніцкага ў галіне правоў чалавека 2020 года ў намінацыі "Мужнасць пад агнём".  Пра гэта паведаміў мастацкі кіраўнік калектыву Мікалай Халезін.

Ён дадаў, што сваю прэмію тэатр прысвяціў ахвярам цяперашняй беларускай улады: "Беларускі Свабодны тэатр прысвячае гэты прыз памяці Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага, Генадзя Карпенкі, Аляксандра Віхора, Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава, Мікіты Крыўцова, Канстанціна Шушмакова, Дзяніса Кузняцова і Рамана Бандарэнкі".

Прэмія Магніцкага была заснаваная ў 2015 годзе для прызнання заслуг журналістаў, палітыкаў і актывістаў у галіне правоў чалавека.






Крыніца: Еўрарадыё