Прэм'ера фільма «Купала» адбылася ў Маскве


14 лістапада на кінафестывалі "Московская премьера" адбылася прэм'ера фільма Уладзіміра Янкоўскага "Купала". Стужку паказалі ў Белай зале Дома кіно.

Гэта быў дабрачынны паказ пры вольным уваходзе. Але праз абмежаванні (запоўніць можна толькі 25% глядацкай залы) "Купалу" паглядзела толькі каля 170 чалавек.




Крыніца: Еўрарадыё