11 лістапада на «плошчы Пераменаў» у Менску невядомыя ў масках выкралі Рамана Бандарэнку.
Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Стала вядома, што ўвечары 12 лістапада ён у шпіталі памёр. Сястра Рамана пацьвердзіла Свабодзе яго сьмерць.
Крыніца: Радыё Свабода