6 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій. З 1 снежня яны вырастуць на 5,5%. У дачыненні да сярэдняй пенсіі гэта каля 20 рублёў.
Ці моцна гэтае павышэнне зменіць жыццё Марыны з Мінска, якая атрымлівае пенсію ў 430 рублёў? Пенсіянерка расказала Еўрарадыё, што мяса сабе дазваляе рэдка, прадукты шукае на акцыях, а каб зрабіць буйную пакубку, даводзіцца ў каго-небудзь пазычаць.
Крыніца: Еўрарадыё