Затрыманых спартоўцаў Ганіна і Краўчанку перавялі ў Жодзіна


Лёгкаатлета Андрэя Краўчанку і кікбаксёра Івана Ганіна перавялі з РУУС Цэнтральнага раёна Мінска ў жодзінскае СІЗА, піша Tribuna.com.

Абодвух затрымалі ў нядзелю ў аўтамабілі на адной з парковак у цэнтры сталіцы.

Як кажуць відавочцы, затрыманне было жорсткім. Сілавікі абражалі спартоўцаў і крычалі: "Хочаш як на Украіне?". Затрыманым зацягнулі рукі будаўнічымі сцяжкамі.

Краўчанка і Ганін — падпісанты ліста спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Абодва яны ўваходзяць у свабоднае аб'яднанне спартсменаў SOS_BY.

Іван Ганін, Андрэй Краўчанка і Алена Леўчанка былі гасцямі Еўрарадыё.




Крыніца: Еўрарадыё