Затрымалі гісторыка і мовазнаўцу з Акадэміі навук


У Менску затрымалі гісторыка і мовазнаўцу, кандыдата філялягічных навук Алеся Жлутку. З 1996 году ён старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Алесь Жлутка — знаўца сярэднявечнай лацінскай традыцыі ў Беларусі. Ён уклаў першы ў гісторыі «Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII–XVIII ст.». У перакладзе А. Жлуткі на беларускую мову друкаваліся паэзія Гарацыя і байкі Эзопа.

8 лістапада
ў Беларусі адбываюцца акцыі пратэсту, названыя «Маршам народаўладзьдзя». Сілавікі перашкаджалі людзям сабрацца і масава затрымлівалі.




Крыніца: Радыё Свабода