Вадзім Саранчукоў: Запрашаем далучыцца да валанцёрскага руху


Гарадзенскі грамадскі дзеяч, палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў запрашае далучыцца да каманды гарадзенскіх валанцёраў усіх жадаючых.

– Гэта вельмі шырокае кола: і палітыкі, і не палітыкі, і грамадскія дзеячы, і журналісты, і звычайныя грамадзяне, якія проста ўбачылі праблему. Цяпер гэта перш за ўсё праблема забеспячэння медыкаў сродкамі асабістай абароны. Мы зразумелі, што мы можам дапамагчы ў гэтым накірунку, абвесцілі збор сродкаў на гэта і ўсімі сіламі спрабуем хаця б мінімальна дапамагчы камбінезонамі, шчыткамі, бахіламі, нарукаўнікамі. Самая такая дробязь, якая павінна быць расходнікам і павінны быць у кожнай лякарні, і якой зараз вельмі не хапае.

Вадзім Саранчукоў
упэўнены, што зараз, у перыяд пандэміі, трэба займацца валанцёрскай дапамогай, а не думаць пра палітычныя дзеянні:

– Вельмі цяжка прагназаваць, што будзе сёння. Пакуль няма яснага адказу, няма праўдзівых звестак па стане захворванняў па ўсёй Беларусі, у Гародні ў прыватнасці. Таму неяк прагназаваць развіццё падзеяў вельмі складана. Нагадаю, што зусім нядаўна на канец траўня планаваўся Кангрэс дэмакратычных сілаў, які б вызначыў адзінага кандыдата, але зараз зразумела, што Кангрэсу не будзе. Менавіта з прычынаў бяспекі перш за ўсё грамадзянаў.

ЧДалучыцца да руху гарадзенскіх валанцёраў можна праз адмысловы тэлеграм-канал, а дапамагчы грашыма магчыма праз пляцоўку МолаМола.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя