«Не хапала лінейкі, каб мераць гематомы пасьля выбараў». Мэдык пакінула Беларусь пасьля ціску сілавікоў


Былая тэрапэўтка 10-й менскай лякарні Дар'я Чэхава на пачатку верасьня пакінула Беларусь. Гэта адбылося пасьля ціску з боку Сьледчага камітэту. Прычынай стаў яе папулярны твітэр-акаўнт.

У інтэрвію «Свабодзе» Дар'я Чэхава расказала пра дэталі ад’езду, лячэньне пацярпелых пасьля 9-га жніўня і другую хвалю каранавірусу.





Крыніца: Радыё Свабода